Ро́йка 1 (ру͡ойка) ’мядзведка, Gryllotalpa gryllotalpa’ (Сержп., Грам.). Да рыць ’капаць’ (гл.). Гэтае насякомае рые ў глебе норы да падземных частак раслін.
Ро́йка 2 ’рамонак, Matricaria L.’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, узыходзіць да польск. rojnik ’багун, Ledum palustre’, або да rojownik ’меліса, Melissa’. Названа паводле падабенства прыемнага паху, які прываблівае пчол.
Ро́йка 3 асудж. ’жанчына з непрыбранымі, распушчанымі валасамі, проставалосая’ (міёр., З нар. сл.). Генетычна звязана з смал., зах.-бранск. ро́йда ’непарадак у хаце, з адзеннем’, ’бязладны, неахайны чалавек’, якое, відаць, узыходзіць да уграфінскай крыніцы, параўн. вепс. roida ’капаць, рыць, раскопваць’, ’зносіць (будынак)’, ’раскідваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адро́ек, -ро́йка м., пчел. отро́ек
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адро́ек, ‑ройка, м.
Малады рой пчол, які нядаўна аддзяліўся ад старога роя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отро́ек с.-х. адро́ек, -ро́йка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ро́йла ’нязграбны, неакуратны чалавек’ (Юрч.), укр. дыял. ро̂йло ’бялізны, тоўсты, сыты, тлусты чалавек ці жывёла’ (Нікан.). Да папярэдняга слова ройка 3 (гл.). Параўн. і ро́іла (гл.), усх.-бел. ро́йла ’непарадак’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́іла ’беспарадак, хаос’ (ТСБМ, Юрч., Стан.), ро́ілам ’у бязладдзі, беспарадку’ (Гарэц.), ро́йла ’непарадак’ (Бяльк., Мат. Маг., Растарг.; чавус., Нар. сл.; навазыбк., Пал.). Да ро́іць, раі́цца (гл.). Гэтае ўтварэнне з суф. ‑л‑ адрозніваецца ад шэрагу іншых (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49) сваім адцягненым значэннем. Аналагічна ўтворана славен. rojílo ’рой, ’чарада, зграя’, ’натоўп’. Не выключана генетычная сувязь з ройка 3, ройла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)