рознагало́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рознагало́сы рознагало́сая рознагало́сае рознагало́сыя
Р. рознагало́сага рознагало́сай
рознагало́сае
рознагало́сага рознагало́сых
Д. рознагало́саму рознагало́сай рознагало́саму рознагало́сым
В. рознагало́сы (неадуш.)
рознагало́сага (адуш.)
рознагало́сую рознагало́сае рознагало́сыя (неадуш.)
рознагало́сых (адуш.)
Т. рознагало́сым рознагало́сай
рознагало́саю
рознагало́сым рознагало́сымі
М. рознагало́сым рознагало́сай рознагало́сым рознагало́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рознагало́сы, -ая, -ае.

1. Нязладжаны, няскладны (пра гукі).

Р. хор.

2. З рознымі галасамі.

Рознагалосыя птушкі.

|| наз. рознагало́сасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рознагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца ад іншага (іншых) голасам, гучаннем. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Колас. Івана Лыкава падтрымалі рознагалосыя воклічы. Арабей. // Такі, у якім чутны розныя галасы. Рознагалосыя спевы. Рознагалосы тлум. □ З самай раніцы лес напоўніўся рознагалосым гоманам. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з народнасцей або людзей, што гавораць на розных мовах. Горад [Нью-Йорк] разнамоўны, рознаплямённы, стракаты, крыклівы. Новікаў. // Які належыць людзям, што гавораць на розных мовах. Тую, уяўную, ідэальную маці, якой складаліся гэтыя разнамоўныя, рознагалосыя «Ave Maria», .. [Алесь] уявіў па-сапраўднаму трохі пазней, калі ў нейкай, зусім выпадковай, кнізе свайго малалецтва ўбачыў упершыню сіксцінскую мадонну Рафаэля. Брыль.

2. Які змяшчае словы розных моў. Разнамоўны слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)