ро́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ро́днасць
Р. ро́днасці
Д. ро́днасці
В. ро́днасць
Т. ро́днасцю
М. ро́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́днасць, -і, ж.

1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў.

Р. першай ступені.

Р. душ (перан.).

2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання.

Р. славянскіх народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́днасць ж.

1. родство́ ср.;

2. см. ро́днаснасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́днасць, ‑і, ж.

1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Бацькі і дзеці знаходзяцца ў роднасці першай ступені. // перан. Блізкасць, падабенства па асноўных уласцівасцях, прыкметах. У .. [Ганны і Васіля] была тая ж шчырасць, як і ў тыя разы. Але той блізкасці, роднасці — дзіўна — не было ўжо. Мележ.

2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання. Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання ад агульнаславянскай мовы-асновы. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бацько́ўства, -а, н.

1. Кроўная роднасць паміж бацькам і яго дзіцем.

Устанавіць б.

2. Уласцівыя бацьку пачуцці і адносіны да сваіх дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сродство́ ср. (сходство) падабе́нства, -ва ср.; (однородность) аднаро́днасць, -ці ж.; (родственность) ро́днасць, -ці ж.;

хими́ческое сродство́ хімі́чная ро́днасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бацько́ўства, ‑а, н.

1. Кроўная роднасць паміж бацькам і яго дзіцем. Устанаўленне бацькоўства.

2. Уласцівыя бацьку пачуцці і адносіны да сваіх дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каранёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кораня (у 1 знач.). Каранёвая сістэма раслін. Каранёвыя захворванні бульбы.

2. Які мае адносіны да кораня слова; карэнны. Каранёвая марфема. Каранёвая роднасць слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́дства, ро́дство ’радня, сваякі’ (брасл., Сл. ПЗБ; ЛА, 3; ТС), рус. родство́роднасць’, ’блізкасць, падабенства’, дыял. (вяц., сіб.) ро́дство ’тс’, в.-луж. ródstwo ’сваяцтва, роднасць па крыві’; славен. soródstvo ’радня’, rôjstvo ’нараджэнне’, ’роды’, ’паходжанне’, серб. ро̏ђаштво і харв. rođaštvoроднасць, роднаснасць’, сро̀дство ’радня’, ’падабенства’, макед. родствороднасць, блізкасць’, балг. ро́дство ’тс’. Да прасл. *ordьstvo, у якім адцягнены суф. ‑ьstv‑o называе дзеянне, блізкае да паняцця стану (Вступ, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́дственность ж.

1. ро́днасць, -ці ж., ро́днаснасць, -ці ж., свая́цкасць, -ці ж.;

2. перен. блі́зкасць, -ці ж., падабе́нства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)