ро́гавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́гавы ро́гавая ро́гавае ро́гавыя
Р. ро́гавага ро́гавай
ро́гавае
ро́гавага ро́гавых
Д. ро́гаваму ро́гавай ро́гаваму ро́гавым
В. ро́гавы (неадуш.)
ро́гавага (адуш.)
ро́гавую ро́гавае ро́гавыя (неадуш.)
ро́гавых (адуш.)
Т. ро́гавым ро́гавай
ро́гаваю
ро́гавым ро́гавымі
М. ро́гавым ро́гавай ро́гавым ро́гавых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́гавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і рагавы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рог¹, -а, М ро́зе, мн.і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.

1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.

Валовыя рогі.

Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).

2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.

Паляўнічы р.

3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.

Піць віно з рога.

Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).

4. Востры загнуты канец чаго-н.

Р. пячных вілак.

|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).

Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).

|| прым. рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і ро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рагаві́ца ’празрыстая вонкавая абалонка вока’ (ТСБМ), рус. рогови́ца, укр. рогі́вка, польск. rogówka, чэш. rohovka, в.-луж. rohowka, серб. ро̏жна навлака, славен. roženica, балг. ро́говица, літ. ragenà. Хутчэй за ўсё, слова мае сувязь з арагаве́ць ’стаць цвёрдым’, паколькі абазначае цвёрдую абалонку вока, параўн. ням. Hornhaut ’рагавіца’, якое складаецца з Horn ’рог’ і Haut ’скура’, франц. cornée ’рагавіца’, corne ’рог’, ’арагавеласць’. Паводле Бязлая (3, 191) адпаведнае славенскае слова з нямецкага слова, што з’яўляецца калькай лац. cornea ’тс’. Менш верагодна сувязь з рог2 ’вугал, куток’, аднак, тады цяжка даць семантычнае абгрунтаванне. Па іншай версіі лічыцца суфіксальным вытворным ад ро́гавы (< рог), матывацыяй у такім выпадку мог паслужыць рознакаляровы адліў знешняй часткі рогаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)