рашо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Загарадка, прыстасаванне з планак, металічных пруткоў, дроту і пад. (якія звычайна пераплятаюцца).

Аконная р.

Паддувальная р.

За рашотку садзіць (у турму).

Крышталічная рашотка — размяшчэнне атамаў і іонаў у крышталі, якое паўтараецца.

|| прым. рашо́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рашо́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рашо́тка рашо́ткі
Р. рашо́ткі рашо́так
Д. рашо́тцы рашо́ткам
В. рашо́тку рашо́ткі
Т. рашо́ткай
рашо́ткаю
рашо́ткамі
М. рашо́тцы рашо́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рашо́тка ж., в разн. знач. решётка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рашо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Загарадка з пераплеценых радоў драўляных ці металічных пруткоў, палосак і пад. Рашотка, што прыкрывала ўваход у падвал, адкінута ад сцяны дома. Гарбук. Пачнём новае жыццё ладзіць, — адказвае Дзямід. — Пакуль тое новае, — гаворыць бацька і прымайстроўвае да перадка выразаную з ліпавай дошкі рашотку. Асіпенка.

2. Абл. Агароджа з пруткоў, планак. Садовая рашотка. □ Потым праз некалькі мінут.. [Тамара] выйшла вунь на той балкон з пагнутай рашоткай. Я яшчэ хацеў выправіць. Не давялося. Пінчук.

3. Частка топкі, прызначаная для спальвання на ёй цвёрдага паліва; каласнік.

•••

За рашотку — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).

За рашоткай — у турме (сядзець, апынуцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рашо́тка1 ’загарадка, агароджа з пераплеценых пруткоў, планак’ (ТСБМ), сюды ж ’сані з задком, спінкаю’ (Бяльк.), ’грэбень для часання’, ’частка грабляў з зубамі’, ’зазубень’. Параўн. рус. реше́тка ’тс’, укр. реші́тка, решо́тка ’арнамент’, ’грабёнка для збору чарніц’, ’паліца з планак’, славен. rešetka ’клетка, загон для жывёлы’, балг. реше́тка ’агароджа, рашотка’. Да рэшата1 (гл.). Сюды ж рашо́тка ’сузор’е Плеяды’ (Касп.), іншая назва сітца (гл.).

Рашо́тка2 ’ядомы грыб, казляк’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да рашэтнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпале́рнік

рашотка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шпале́рнік
Р. шпале́рніку
Д. шпале́рніку
В. шпале́рнік
Т. шпале́рнікам
М. шпале́рніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каласні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Чыгунная рашотка ў печах для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі.

2. мн. Рашотка з брусоў у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання дэкарацый.

|| прым. каласніко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

целочи́сленный / целочи́сленная решётка мат. цэлалі́кавая рашо́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́ты, -аў.

Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах.

К. на дзвярах.

За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).

|| прым. кра́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыфра́кцыя, -і, ж.

У фізіцы: агібанне хвалямі (светлавымі, гукавымі і пад.) сустрэчных перашкод.

Д. святла.

|| прым. дыфракцы́йны, -ая, -ае.

Дыфракцыйнае выпраменьванне.

Дыфракцыйная рашотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)