расшту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Адштурхнуць усіх, многіх у розныя бакі.

Р. натоўп.

2. каго (што). Штурхаючы, разбудзіць; раскатурхаць.

Р. соннае дзіця.

|| незак. расшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшту́рхванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшту́рхаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расшту́рхаю расшту́рхаем
2-я ас. расшту́рхаеш расшту́рхаеце
3-я ас. расшту́рхае расшту́рхаюць
Прошлы час
м. расшту́рхаў расшту́рхалі
ж. расшту́рхала
н. расшту́рхала
Загадны лад
2-я ас. расшту́рхай расшту́рхайце
Дзеепрыслоўе
прош. час расшту́рхаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расшту́рхаць сов., в разн. знач. растолка́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшту́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Адштурхнуць усіх, многіх у розныя бакі. Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся. Колас. [Лукер’я] расштурхала людзей і ветрам, уляцела ў Піліпаву хату. Сачанка. // Штурхаючы, разбудзіць; раскатурхаць. [Уладзімір Мікалаевіч] пажаваў хлеба з каўбасою, і як кінуўся ў пасцель, адразу ж заснуў моцным сном — ледзь расштурхала Вера Андрэеўна раніцай на работу... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расштурхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расштурхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распина́тьII сов. (разбросать пинками), разг. расшту́рхаць (нага́мі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растолка́ть сов., разг.

1. разапха́ць, параспіха́ць, расштурха́ць;

2. (разбудить) раскату́рхаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)