расчырване́лы, -ая, -ае.

Які расчырванеўся, стаў румяным, чырвоным.

Р. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчырване́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. расчырване́лы расчырване́лая расчырване́лае расчырване́лыя
Р. расчырване́лага расчырване́лай
расчырване́лае
расчырване́лага расчырване́лых
Д. расчырване́ламу расчырване́лай расчырване́ламу расчырване́лым
В. расчырване́лы (неадуш.)
расчырване́лага (адуш.)
расчырване́лую расчырване́лае расчырване́лыя (неадуш.)
расчырване́лых (адуш.)
Т. расчырване́лым расчырване́лай
расчырване́лаю
расчырване́лым расчырване́лымі
М. расчырване́лым расчырване́лай расчырване́лым расчырване́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расчырване́лы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. расчырване́лы расчырване́лая расчырване́лае расчырване́лыя
Р. расчырване́лага расчырване́лай
расчырване́лае
расчырване́лага расчырване́лых
Д. расчырване́ламу расчырване́лай расчырване́ламу расчырване́лым
В. расчырване́лы (неадуш.)
расчырване́лага (адуш.)
расчырване́лую расчырване́лае расчырване́лыя (неадуш.)
расчырване́лых (адуш.)
Т. расчырване́лым расчырване́лай
расчырване́лаю
расчырване́лым расчырване́лымі
М. расчырване́лым расчырване́лай расчырване́лым расчырване́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расчырване́лы раскрасне́вшийся, разрумя́нившийся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчырване́лы, ‑ая, ‑ае.

Які расчырванеўся, зрабіўся чырвоным, румяным. Кузьма падняўся з-за стала, ускудлачаны, расчырванелы. Броўка. Вясёлая, увішная, крыху расчырванелая ад бегатні і гарачых спраў на кухні, .. [Маня] шчасліва нахілілася над каляскай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскрасне́вшийся прил. расчырване́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Адсутнасць выстралу пры спуску курка ў выніку няспраўнасці зброі або патрона. Тадэўчык.. прыцэліўся і націснуў курок. — Асечка! Порах, мабыць, мокры... Бядуля. // перан. Разм. Няўдача, прамашка ў якой‑н. справе. Відаць, Бародка разлічваў на іншы эфект: па-мужчынску пажартуюць — і ўсё.. Але яўна атрымалася асечка, і Арцём Захаравіч ураз забыўся на кулінарыю, павярнуўся да Лемяшэвіча расчырванелы, калючы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напіткаў. Услед за тостам усе чаркі пацягнуліся да Міхедавай, якую ён падняў і з якое праз беражкі вылівалася пітво, бо рука калацілася. Сабаленка. Гэй, поўныя чаркі Дружней налівайце, Ад сэрца, музыкі, Спявайце, іграйце! Танк. Але, выпіўшы другую чарку, [Міхал] нахмурыўся і зноў пачаў пра сваё. Карпаў.

2. Разм. Спіртное; выпіўка. Платы не браў, таму кожны пацыент або яго родныя частавалі Марціна, і без гарэлкі, вядома, не абыходзілася. Гэта Марцін прымаў як заслужанае і з цягам часу прывык да чаркі. Чарнышэвіч. Бяздзетны шляхціц Зыгмусь, гарбаты і нізкі, расчырванелы ад чаркі, грукае кулаком па стале. Наўроцкі.

•••

Глядзець у чарку гл. глядзець.

Заглядаць у чарку гл. заглядаць.

За чаркай — у час выпіўкі, за сталом з гарэлкай і закускамі.

Куляць чарку гл. куляць.

Пад чаркай — п’янаваты.

Прыкладвацца да чаркі гл. прыкладвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)