расцяро́б гл. расцерабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцяро́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. расцяро́б расцяро́бы
Р. расцяро́бу расцяро́баў
Д. расцяро́бу расцяро́бам
В. расцяро́б расцяро́бы
Т. расцяро́бам расцяро́бамі
М. расцяро́бе расцяро́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расцяро́б, -бу м., в разн. знач. вы́рубка ж., расчи́стка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцяро́б, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцярэбліваць — расцерабіць.

2. Месца, дзе расцерабілі лес, кусты. Людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут у лесе на расцяробе. Мурашка. Надвячоркам, калі каровы яшчэ не вярнуліся з пашы, Галя хуценька пайшла на расцяробы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцерабі́ць, -цераблю́, -цярэ́біш, -цярэ́біць; -цярэ́блены; зак., што.

Ачысціць ад хмызняку (лес).

|| незак. расцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцярэ́бліванне, -я, н. і расцяро́б, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Расцяро́бы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Расцяро́бы
Р. Расцяро́б
Расцяро́баў
Д. Расцяро́бам
В. Расцяро́бы
Т. Расцяро́бамі
М. Расцяро́бах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа пнёў. Хутка .. [салдатам] трапіўся пністы расцяроб з высокай да калень папараццю. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыры́б ‘прасека праз лес’ (кобр., Ск. нар. мовы). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад мясцовага дзеяслова тырыбэ́тэ ‘церабіць (лес)’, гл. церабіць. Параўн. рус. арханг. те́реб ‘расчышчаная ад кустоў зямля пад раллю’, алан. теребе́ ‘пакосы, лугі’, якія ўзыходзяць да теребить ‘церабіць’, апошняе звязваюць з тереть, тру (Фасмер, 4, 45–46). Значэнне, магчыма, пад уплывам трыба1, гл. Сюды ж утварэнне тырыбі́жрасцяроб’ (кобр., ЛА, 2) з суф. іж‑, што адпавядае суф. ‑еж у прасторавым значэнні (Сцяцко, Афікс, наз.), суадноснае з церабе́ж ‘тс’, укр. теребі́ж ‘месца, ачышчанае ад кустоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаз ’лясная сцежка’ (Бяд.), ’улюбёнае месца пераходу звера’ (Сцяшк., Інстр. 2), ’праход у сцяне, у плоце’ (Гарэц.), ’уваход у яму, склеп’ (Інстр. 2, Сцяшк., ТСБМ), паст. ’адтуліна ў столі для праходу на гару’, лазы ’дзверцы ў склепе’ (Сл. паўн.-зах.), лазам лазіць ’настойліва лезці’ (Шат.). Укр. лаз ’лясны праход звяроў’, ’лясная паляна’, ’расчышчаеце месца ў горным лесе для агарода’, ’пралаз’, гуц. ’луг’, лемк. u̯azy ’зарослыя кустамі лугі’, рус. лаз ’сцежка лясных звяроў’, ’лясная сцежка’, лазы́ ’пралаз’, ла́зи́на ’ляды’, польск. łaz, łazy ’ляды’, н.-луж. łaz, łazy ’тс’, чэш. láz, laz ’тс’, ’поле ля лесу’, славац. laz, lazy ’ляды на склонах гор’, ’хутары на лядах’, славен. lȃz, серб.-харв. ла̏з, ла̑з, макед. лаз ’просека’, ’ляда’. Прасл. lazъ ’ляда’. Ад laziti > лазіць (гл.). Падрабязней гл. Фасмер, 2, 448–9; Слаўскі, 5, 56–60; Куркіна (Этимология–1968, 93), Сэндзік, Term roln., 66–68, 100–105. Кабылянскі (Мовознавство, 6, 1981, 46) памылкова адносіць лаз да ліку славянскіх балкана-карпатызмаў, параўноўваючы яго з рум. laz ’цаліна, расчышчанае месца для раллі’, lăzuíreрасцяроб (лесу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)