расцягну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расцягну́ расця́гнем
2-я ас. расця́гнеш расця́гнеце
3-я ас. расця́гне расця́гнуць
Прошлы час
м. расцягну́ў расцягну́лі
ж. расцягну́ла
н. расцягну́ла
Загадны лад
2-я ас. расцягні́ расцягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расцягну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнены ія́гнуты; зак.

1. каго-што. Нацягваючы, павялічыць у аб’ёме ці даўжыні.

Р. боты.

2. што. Нацягнуўшы, раскласці, развесіць, разаслаць.

Р. дыван на падлозе.

3. што. Размясціць доўгім радам або паласой на якой-н. адлегласці.

Р. абоз.

Р. фронт.

4. што. Пашкодзіць пры моцным напружанні, удары, неасцярожным руху (сухажылле, звязкі і пад.).

5. што. Зрабіць празмерна працяглым.

Р. работу на месяц.

6. што. Разабраць, разнесці па частках у розныя бакі.

Р. бярвенне.

7. што. Раскрасці (разм.).

8. каго (што). Адцягнуць адно ад аднаго, разняць.

|| незак. расця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцяжэ́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.), расця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.; разм.) і расця́гванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцягну́ць сов.

1. в разн. знач. растяну́ть; (сапоги и т.п. — ещё) разда́ть;

р. рызі́ну — растяну́ть рези́ну;

р. сухажы́лле — растяну́ть сухожи́лие;

р. палатно́ — растяну́ть холст;

р. або́з на не́калькі кіламе́траў — растяну́ть обо́з на не́сколько киломе́тров;

р. тэ́рмін сяўбы́ — растяну́ть срок се́ва;

2. (по частям) растащи́ть, разволо́чь;

3. разворова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Нацягваючы, зрабіць шырэй ці даўжэй. Расцягнуць шапку. Расцягнуць абутак. □ Гарманіст расцягнуў мяхі, і ўсё зазвінела, ажыло... Дуброўскі. // Паслабіць што‑н. сцягнутае, зацягнутае. [Гаспадар] ледзь расцягнуў на шыі сабакі пятлю з тонкага тэлефоннага кабелю. Дамашэвіч. // Пашкодзіць пры моцным напружанні, удары, неасцярожным руху (сухажылле, звязкі і пад.). Брудная нага каля кветачкі распухла — вывіхнуў [Шура] ці расцягнуў. Навуменка.

2. Нацягнуўшы, раскласці, развесіць, разаслаць і пад. у даўжыню ці ў шырыню. Расцягнуць палатно на лузе. □ [Мужчыны] расцягнулі брызент і ўмацавалі яго на слупах, як сценку ад ветру. Лупсякоў.

3. Размясціць доўгім, рэдкім радам або паласой на якой‑н. (часцей значнай) адлегласці. Расцягнуць абоз на некалькі кіламетраў. □ — Там [у лесе] .. [Адлеру] прыйдзецца расцягнуць свой фронт на дзесяткі кіламетраў. Шамякін.

4. Разабраць, разнесці па частках або адно за другім у розныя бакі. Уся радня выскачыла на дарогу і ў момант расцягнула скрыні і мяхі. Б. Стральцоў. // Разм. Раскрасці. Даніліха здзіўлена паглядзела на Язэпа: — Дык а хату на каго мне кінуць? Тут жа толькі адвярніся, ураз усё расцягнуць... Асіпенка.

5. Разм. Адцягнуць адно ад другога, разняць. [Максім і Сяргей] кінуліся адзін аднаго абдымаць і, пакуль.. расцягнулі іх, паспелі сказаць, што ідуць сустракацца з жонкамі. Машара.

6. Зацягнуць, затрымаць, прадоўжыць. Расцягнуць даклад. Расцягнуць тэрмін сяўбы. □ А вучобу я ўсё-такі запусціў і апошні курс расцягнуў на два гады. Якімовіч. // Знарок, павольна вымавіць (гук, слова і пад.), працягнуць. — Та-а-ак, — расцягнуў пануры салдат. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расця́гванне гл. расцягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расця́гваць гл. расцягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцяжны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна расцягнуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшмо́ргнуць

‘рассунуўшы, развёўшы ў бакі, раскрыць, расцягнуць што-небудзь зашморгнутае; расцягнуць, паслабіць што-небудзь (вузел, пятлю)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расшмо́ргну расшмо́ргнем
2-я ас. расшмо́ргнеш расшмо́ргнеце
3-я ас. расшмо́ргне расшмо́ргнуць
Прошлы час
м. расшмо́ргнуў расшмо́ргнулі
ж. расшмо́ргнула
н. расшмо́ргнула
Загадны лад
2-я ас. расшмо́ргні расшмо́ргніце
Дзеепрыслоўе
прош. час расшмо́ргнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распя́лить сов. распя́ць, расцягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Разграбіць, расцягнуць, раскрасці.

Р. маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)