расце́рці, разатру́, разатрэ́ш, разатрэ́; разатро́м, разатраце́, разатру́ць; расцёр, -це́рла; разатры́; расцёрты; зак.
1. што. Тручы, размяць, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.
Р. тытунь.
2. што. Націскаючы, размазаць па якой-н. паверхні.
Р. крэм на руках.
3. каго-што. Зрабіць масаж, моцна пацерці.
Р. спіну.
4. што. Ходзячы, ездзячы, пратаптаць, пракласці (сцежку, дарогу і пад.; разм.).
Р. дарогу.
|| незак. расціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. расціра́нне, -я, н. і расці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
|| прым. расці́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і расціра́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расце́рці
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
разатру́ |
разатро́м |
| 2-я ас. |
разатрэ́ш |
разатраце́ |
| 3-я ас. |
разатрэ́ |
разатру́ць |
| Прошлы час |
| м. |
расцё́р |
расце́рлі |
| ж. |
расце́рла |
| н. |
расце́рла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
разатры́ |
разатры́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
расцё́ршы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
расце́рці сов.
1. в разн. знач. растере́ть;
р. фа́рбы — растере́ть кра́ски;
р. гразь па падло́зе — растере́ть грязь по́ полу;
р. хво́рае ме́сца — растере́ть больно́е ме́сто;
2. раздави́ть; размя́ть;
р. я́гаду — раздави́ть (размя́ть) я́году;
◊ плю́нуць і р. — плю́нуть и растере́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расце́рці, разатру, разатрэш, разатрэ; разатром, разатраце; зак., каго-што.
1. Тручы, размяць, раздрабіць. Базыль кінуў і расцёр нагой акурак. Курто. // Тручы, размяшаць, ператварыць у аднародную або вадкаватую масу. Расцерці яйкі з цукрам. Расцерці сметанковае масла.
2. Размазаць па якой‑н. паверхні. Шурпатай далонню .. [Агей] выцер вочы, расцёр па шчацэ слязу. Галавач. [Пастаялец] заўважыў попел на абрусе. Хацеў пальцам згарнуць, ды расцёр на тканіне. Грамовіч.
3. Зрабіць масаж, уцерці што‑н. Чырвоныя ад холаду ногі .. [Піліп] расцёр і працягнуў да агню. Шчарбатаў. Асцярожна перанёс туды раненага капітана і зрабіў перавязку, расцёр спіртам яго твар і рукі. Шамякін.
4. Разм. Ходзячы, ездзячы, утаптаць, пракласці (дарогу, сцежку і пад.). А хоць і разатруць, пратопчуць дарогу — ненадоўга. Уночы яе ўсё адно закідае, замяце снегам. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
Расцерці ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расцерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расцерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растере́ть сов.
1. (измельчить) расце́рці, мног. парасціра́ць;
2. (натереть больное место) наце́рці;
3. (сделать массаж) расце́рці;
◊
растере́ть в порошо́к (кого-л.) расце́рці ў парашо́к (каго-небудзь);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расціра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расціраць — расцерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Расцерці ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)