распіха́ць¹ гл. разапхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распіха́ць² гл. разапхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распіха́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распіха́ю распіха́ем
2-я ас. распіха́еш распіха́еце
3-я ас. распіха́е распіха́юць
Прошлы час
м. распіха́ў распіха́лі
ж. распіха́ла
н. распіха́ла
Загадны лад
2-я ас. распіха́й распіха́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час распіха́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распіха́ць I несов., разг. раста́лкивать, распи́хивать; см. разапхну́ць

распіха́ць II несов., разг. рассо́вывать, распи́хивать; см. разапха́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распіха́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разапхнуць.

распіха́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разапхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разапхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).

Піхнуўшы, прымусіць даць дарогу, прыбраць з дарогі.

Р. людзей.

|| незак. распі́хваць, -аю, -аеш, -ае і распіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

1. каго-што. Пхаючы, размясціць па розных месцах, парассоўваць.

Р. рэчы па паліцах.

2. што. Набіваючы чым-н., прымусіць раздацца; разбіць.

Р. яблыкі па кішэнях.

|| незак. распі́хваць, -аю, -аеш, -ае і распіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распіха́цца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да распіхаць ​1.

распіха́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да распіхаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і параспі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Распіхаць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассо́вывать несов. рассо́ўваць, распіха́ць, распі́хваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)