распыля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распыля́ю распыля́ем
2-я ас. распыля́еш распыля́еце
3-я ас. распыля́е распыля́юць
Прошлы час
м. распыля́ў распыля́лі
ж. распыля́ла
н. распыля́ла
Загадны лад
2-я ас. распыля́й распыля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час распыля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распыля́ць несов., см. распы́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да распыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распылі́ць, -пылю́, -пы́ліш, -пы́ліць; -пы́лены; зак.

1. што. Рассеяць, распырскаць моцным струменем (парашок, вадкасць).

2. перан. каго-што. Раскідаць дробнымі групамі, часткамі, пазбавіўшы гэтым дзейнасці, сілы.

Р. сілы.

Р. сродкі.

|| незак. распыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. распыле́нне, -я, н. і распы́л, -у, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распыля́ть несов., прям., перен. распыля́ць, распы́льваць;

распыля́ть си́лы распыля́ць сі́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распы́л, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распыляць — распыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распыле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распыляць — распыліць і распыляцца — распыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да распыліцца.

2. Зал. да распыляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распылі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распылю́ распы́лім
2-я ас. распы́ліш распы́ліце
3-я ас. распы́ліць распы́ляць
Прошлы час
м. распылі́ў распылі́лі
ж. распылі́ла
н. распылі́ла
Загадны лад
2-я ас. распылі́ распылі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час распылі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шаапі́раваць

‘распыліць (распыляць) метал і напырснуць (напырсківаць) яго на паверхню чаго-небудзь (шаапіраваць што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шаапі́рую шаапі́руем
2-я ас. шаапі́руеш шаапі́руеце
3-я ас. шаапі́руе шаапі́руюць
Прошлы час
м. шаапі́раваў шаапі́равалі
ж. шаапі́равала
н. шаапі́равала
Загадны лад
2-я ас. шаапі́руй шаапі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шаапі́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)