Распо́ра ’папярочка’ (Мат. Гом.), роспо́ра ’папярочка паміж слупамі ў калодзяжы’, мн. л. распо́ры ’апорныя слупы для бэлек у гаспадарчых будынках’ (ст.-дар., ЛА, 4), таксама суфіксальныя распо́рычы ’тс’ (там жа), роспо́рыч ’ачэп на папярочнай сцяне’ (Мат. Гом.; жыт., Нар. сл.), распо́рына ’палка, якая замацоўвае “вобжы” сахі’ (віц., Касп.). Да распіраць < перці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаро́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распару́ распо́рам
2-я ас. распо́раш распо́раце
3-я ас. распо́ра распо́руць
Прошлы час
м. распаро́ў распаро́лі
ж. распаро́ла
н. распаро́ла
Загадны лад
2-я ас. распары́ распары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час распаро́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́яс, -а, мн. паясы́, паясо́ў, м.

1. Стужка, шнур, рэмень і пад., якімі падпяразваюць адзенне па таліі.

Скураны п.

2. перан. Што-н., размешчанае паласой вакол чаго-н.

Зялёны п. горада.

3. Паясніца, талія.

Па п. у вадзе.

Кланяцца ў п. (сагнуўшы тулава).

4. Частка зямной паверхні паміж якімі-н. паралелямі або паміж двума мерыдыянамі, якая выдзяляецца па якой-н. прымеце.

Гарачы п.

Часавы п.

5. Прастора, якая з’яўляецца падраздзяленнем тэрыторыі краін па якіх-н. прыметах.

Тарыфны п.

6. Брус, распора паміж кроквамі.

7. Частка шкілета, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей (спец.).

Плечавы п.

|| памянш. паясо́к, -ска́, мн. -скі́ і -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. паясны́, -а́я, -о́е (да 1, 3—5 і 7 знач.).

П. рэмень.

П. партрэт (да пояса). П. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)