Расплата́ць ’разарваць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), росплата́ць ’распластаць, разгарнуць, разрэзаўшы ўздоўж’ (ТС), расплата́цца ’паваліцца і выцягнуцца’ (Варл.), ’расцягнуцца’ (люб., ЖНС). Гл. плата́ць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распалта́ць ’разабраць (напр., кабана)’, ’анатаміраваць (труп)’, распалта́ч ’той, хто разбірае кабана’, сюды ж ро́спалаць (гл.), ро́спаласць ’разразанне; анатаміраванне’ (Ласт.). У выніку метатэзы ад расплата́ць (гл.). Магчыма, пад уплывам полць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)