распаўсю́джана

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
распаўсю́джана - -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карса́к, ‑а, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых; дробная ліса, якая распаўсюджана ў стэпах і паўпустынях Паўднёва-Усходняй Еўропы і Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаўсю́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. распаўсю́джаны распаўсю́джаная распаўсю́джанае распаўсю́джаныя
Р. распаўсю́джанага распаўсю́джанай
распаўсю́джанае
распаўсю́джанага распаўсю́джаных
Д. распаўсю́джанаму распаўсю́джанай распаўсю́джанаму распаўсю́джаным
В. распаўсю́джаны (неадуш.)
распаўсю́джанага (адуш.)
распаўсю́джаную распаўсю́джанае распаўсю́джаныя (неадуш.)
распаўсю́джаных (адуш.)
Т. распаўсю́джаным распаўсю́джанай
распаўсю́джанаю
распаўсю́джаным распаўсю́джанымі
М. распаўсю́джаным распаўсю́джанай распаўсю́джаным распаўсю́джаных

Кароткая форма: распаўсю́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жо́ўты, -ая, -ае.

1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

Жоўтая фарба.

2. перан. Згодніцкі, прадажны; нізкапробны.

Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

Жоўтая лілія.

○

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстасаваць і прыстасавацца.

2. Прылада, збудаванне, абсталяванне, пры дапамозе якога выконваецца якое‑н. дзеянне, работа. Рулявое прыстасаванне. Фільтравальнае прыстасаванне. □ Прабрацца праз браму без належных прыстасаванняў было немагчыма. Колас. У Палескім влучэнні, напрыклад, было распаўсюджана спецыяльнае прыстасаванне, якое разрывала сталёвыя рэйкі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́бласць, -і, мн. -і, абласце́й, ж.

1. Частка якой-н. тэрыторыі, край.

В. экватара.

2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД.

Віцебская в.

Прыехаць з вобласці.

3. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з’ява, зона, пояс.

В. вечнай мерзлаты.

Азёрная в.

4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела.

В. сэрца.

У грудной вобласці.

Абследаваць в. ранення.

|| прым. абласны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

А. цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бэ́ра, ‑ы, ж.

1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак? Якімовіч.

2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры. Чорны.

•••

Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы.

Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыро́к ’рыба пелядзь, Coregonus peled (Gmelin)’ (ЭПБ; віц., Грач.), параўн. рус. сыро́к ’тс’, ’від ласося’. Відаць, з рускай мовы; назва распаўсюджана пераважна ў Сібіры і выводзіцца з ханты-мансійск. sărəx, sorəx ’Coregonus vimba’ (Фасмер, 3, 820; Анікін, 517).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́харанка ’мухамор’ (івац., Нар. сл., Жыв. сл.), лун. му́хорана (Шатал.). Да му́ха і ра́ніць (гл.): калісьці была распаўсюджана думка, што мухаморам можна вынішчваць мух; яго рэзалі ў малако і «атручвалі» мух. Сюды ж брэсц. муха́рка, мухаронка ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Евор ’дзіцячая гульня (дзеці ходзяць парамі)’ (ТС). Па паходжанню звязана з явар (гуляць у явар) (НС). Гэта таксама гульня хлопчыкаў і дзяўчынак парамі, падобная да гульні ў гарэлкі. Ці існуе сувязь явар з назвай дрэва? (гл. Цыхун, НС, с. 268). Тэрыторыя, на якой распаўсюджана гульня ў явар (гл.), — заходнебеларуская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)