распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. распарадзіцца.

2. Кіраваць, ведаць кім-, чым-н.

У доме ўсім распараджаецца бацька.

3. Весці сябе як гаспадар; камандаваць.

Р. ў чужой хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распараджа́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распараджа́юся распараджа́емся
2-я ас. распараджа́ешся распараджа́ецеся
3-я ас. распараджа́ецца распараджа́юцца
Прошлы час
м. распараджа́ўся распараджа́ліся
ж. распараджа́лася
н. распараджа́лася
Загадны лад
2-я ас. распараджа́йся распараджа́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час распараджа́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распараджа́цца несов.

1. распоряжа́ться; прика́зывать;

2. распоряжа́ться;

1, 2 см. распарадзі́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распараджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распарадзіцца.

2. Кіраваць, ведаць кім‑, чым‑н. [Навучэнка:] — Калі б я распараджаўся .. [Рабушкам], а то ён сабе гаспадар, што захоча, тое і робіць. Новікаў. Праўда, сам Базыль ужо не мог упраўляцца з лодкаю, ёю распараджаўся старэйшы сын Паўлюк. Колас. // Весці сябе як гаспадар, камандзір; камандаваць. [Аксіння] ніколькі не здзівілася таму, што .. [Шашура] распараджаецца, і паслухмяна пайшла дахаты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распарадзі́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -дзіце́ся, -дзя́цца; зак.

1. Аддаць загад; загадаць.

Р. наконт адпраўкі экспедыцыі.

2. Паклапаціцца аб выкананні чаго-н. належным чынам.

Р. па-гаспадарску грашыма.

|| незак. распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. завярнуць.

2. чым. Кіраваць, распараджацца (разм.).

З. справамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распара́длівы, -ая, -ае.

Які ўмее добра кіраваць, распараджацца чым-н.

Р. начальнік.

|| наз. распара́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́дваць¹, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. загадаць¹.

2. чым. Кіраваць (установай), распараджацца чым-н.

З. кафедрай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вла́ствовать несов., уст., высок. улада́рыць, кірава́ць; панава́ць, распараджа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыспані́раваць

‘распарадзіцца (распараджацца) пэўнымі сумамі на рахунках у карэспандэнтаў банка або ў камісіянераў’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дыспані́рую дыспані́руем
2-я ас. дыспані́руеш дыспані́руеце
3-я ас. дыспані́руе дыспані́руюць
Прошлы час
м. дыспані́раваў дыспані́равалі
ж. дыспані́равала
н. дыспані́равала
Загадны лад
2-я ас. дыспані́руй дыспані́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дыспані́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)