распаласава́ць гл. паласаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаласава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распаласу́ю распаласу́ем
2-я ас. распаласу́еш распаласу́еце
3-я ас. распаласу́е распаласу́юць
Прошлы час
м. распаласава́ў распаласава́лі
ж. распаласава́ла
н. распаласава́ла
Загадны лад
2-я ас. распаласу́й распаласу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час распаласава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распаласава́ць сов., разг. располосова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Разм. Разарваць, разрэзаць на палосы, уздоўж. Кінуў [Раманка] палена, жыўцом распаласаваў на грудзях сарочку і пусціўся да ракі. Пташнікаў. Мяшкі хтосьці распаласаваў нажом. Паўлаў. // Нанесці глыбокую рану ў выглядзе паласы; рассячы, разарваць. Ледзь адбіўся ад .. [ваўкоў] Хвошч, дваім распаласаваў віламі жываты, а тады сам пакаўзнуўся ў лужыне. Лупсякоў. Як агледзець вокам, выхапіў [Зазыба] у канвойнага шаблю і пачаў секчы ёю з усяго пляча махноўцаў — спярша распаласаваў свайго канвойнага. Чыгрынаў. / у перан. ужыв. Залатым зігзагам маланка распаласавала неба. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распаласава́ць ’разрэзаць’ (Цых.), параўн. чэш. rozplasati (obuv) ’разарваць, разадраць’. Да паласа (гл.), паласаваць ’разрываць, разразаць на палоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. што. Рэзаць на палосы (спец.).

П. жалеза.

2. каго-што. Біць, пакідаючы рубцы, палосы на целе (разм.).

|| зак. спаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 2 знач.) і распаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 1 знач.).

|| наз. паласава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

располосова́ть сов., разг. распаласава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распаласо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распаласаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаласава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распаласаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлупі́ць, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены; зак., што (разм.).

1. Разадраць на палосы, распаласаваць што-н.; падраць.

Р. кашулю.

2. Нанесці рану, глыбокую драпіну.

Зачапіўся за сук і разлупіў скуру на назе.

|| незак. разлу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)