расні́чныя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. расні́чныя
Р. расні́чных
Д. расні́чным
В. расні́чных (адуш.)
Т. расні́чнымі
М. расні́чных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расні́чныя сущ., мн., зоол. ресни́чные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. расні́чны расні́чная расні́чнае расні́чныя
Р. расні́чнага расні́чнай
расні́чнае
расні́чнага расні́чных
Д. расні́чнаму расні́чнай расні́чнаму расні́чным
В. расні́чны (неадуш.)
расні́чнага (адуш.)
расні́чную расні́чнае расні́чныя (неадуш.)
расні́чных (адуш.)
Т. расні́чным расні́чнай
расні́чнаю
расні́чным расні́чнымі
М. расні́чным расні́чнай расні́чным расні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раснічак.

•••

Раснічныя чэрві гл. чарвяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ресни́чные мн., сущ., зоол. расні́чныя, -ных;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расні́чкі, -чак, адз. расні́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).

Тонкія ніце- або шчацінкападобныя адросткі на паверхні клетак жывёл, раслін.

|| прым. расні́чны, -ая, -ае.

Раснічныя чэрві.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ресни́чный

1. ве́йкавы;

2. биол. расні́чны;

ресни́чные че́рви расні́чныя чэ́рві;

ресни́чное те́ло анат. расні́чнае цела.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарвя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў і чэ́рві, чарве́й, м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).

3. перан., чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе.

Яго мучыў ч. нуды.

4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

|| памянш. чарвячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (у 1—3 знач.).

|| прым. чарвяко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і чарвя́чны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Чарвячная перадача.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарвя́к, -ка́ м.

1. мн. чэ́рві, род. чарве́й и чарвякі́, -ко́ў в разн. знач. червь, червя́к;

2. мн. чарвякі́, -ко́ў тех. червя́к;

дажджавы́ ч.зоол. дождево́й червь;

шаўко́ўнічны ч. — шелкови́чный червь;

расні́чныя чэ́рві — ресни́чные че́рви;

кармі́ць чарве́й — корми́ть черве́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарвя́к, ‑а; мн. чэрві, чарвей і чарвякі, ‑оў; м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы. Выходжу на луг, на Свіслач шыбую — Ды з вудамі, з хлебам, з чарвямі і босы. Колас. Сям-там відны былі аратыя, чорныя гракі хадзілі за імі, падбіраючы чар вякоў. Чарнышэвіч.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека. [Насця:] — Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк ты няшчасны! Погань ты! Шамякін.

3. перан.; чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе, падрывае маральныя сілы чалавека. Чарвяк цікаўнасці не даваў.. [жонцы] спакою. Дамашэвіч.

4. Спец. Зубчастае кола ў выглядзе шрубы.

•••

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка гл. замарыць.

Карміць чарвей гл. карміць.

Трапілася чарвяку на вяку гл. трапіцца.

Чарвяк есць (смокча) каго — пра душэўныя пакуты, сумненні, якія церпіць хто‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)