раско́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. раско́льнік раско́льнікі
Р. раско́льніка раско́льнікаў
Д. раско́льніку раско́льнікам
В. раско́льніка раско́льнікаў
Т. раско́льнікам раско́льнікамі
М. раско́льніку раско́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Піліпоны ’нашчадкі раскольнікаў на Мазыршчыне’ (Лілія.)· Ад імені Піліп < Філін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раско́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які садзейнічае расколу, выклікае яго. Раскольніцкая дзейнасць рэвізіяністаў.

2. Які мае адносіны да раскольніка (у 2 знач.), належыць або ўласцівы яму. Раскольніцкія звычаі. // Які складаецца з раскольнікаў. Раскольніцкая абшчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секта́нт, ‑а, М ‑нце. м.

1. Паслядоўнік якой‑н. рэлігійнай секты. Сход сектантаў.

2. перан. Чалавек, які вылучаецца вузкімі інтарэсамі якой‑н. замкнутай групы, секты. Сектантаў Валуеў ненавідзеў. Таксама ён цярпець не мог раскольнікаў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)