раскле́йвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раскле́йваюся раскле́йваемся
2-я ас. раскле́йваешся раскле́йваецеся
3-я ас. раскле́йваецца раскле́йваюцца
Прошлы час
м. раскле́йваўся раскле́йваліся
ж. раскле́йвалася
н. раскле́йвалася
Загадны лад
2-я ас. раскле́йвайся раскле́йвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час раскле́йваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскле́йвацца несов.

1. раскле́иваться; см. раскле́іцца;

2. страд. раскле́иваться; см. раскле́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскле́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расклеіцца.

2. Зал. да расклейваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскле́іцца, -кле́юся, -кле́ішся, -кле́іцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся ў месцах склейкі.

Канверт расклеіўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разладзіцца, расстроіцца (разм.).

Вяселле расклеілася.

3. перан. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам (разм.).

Бабуля занемагла, зусім расклеілася на старасці год.

|| незак. раскле́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскле́иваться возвр., страд. раскле́йвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разви́нчиваться

1. расшрубо́ўвацца, разві́нчвацца, раскру́чвацца;

2. перен., разг. раскле́йвацца, расхля́бвацца, разві́нчвацца;

3. страд. расшрубо́ўвацца, разві́нчвацца, раскру́чвацца; см. разви́нчивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)