раскладны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібу.

Р. ложак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскладны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раскладны́ раскладна́я раскладно́е раскладны́я
Р. раскладно́га раскладно́й
раскладно́е
раскладно́га раскладны́х
Д. раскладно́му раскладно́й раскладно́му раскладны́м
В. раскладны́ (неадуш.)
раскладно́га (адуш.)
раскладну́ю раскладно́е раскладны́я (неадуш.)
раскладны́х (адуш.)
Т. раскладны́м раскладно́й
раскладно́ю
раскладны́м раскладны́мі
М. раскладны́м раскладно́й раскладны́м раскладны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раскладны́ раскладно́й; раздвижно́й;

р. ло́жак — раскладна́я крова́ть;

р. стол — раздвижно́й стол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскладны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібаў. Раскладны стол. Раскладное вудзільна. □ Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей, які майструе дзед Мірон, і розны інструмент. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскладно́й раскладны́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскидно́й раскідны́; (раскладной) раскладны́;

раскидно́й стол раскідны́ (раскладны́) стол.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскладу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Лёгкі раскладны ложак.

Спаць на раскладушцы.

|| прым. раскладу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскідны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які можна раскінуць, раскласці; раскладны.

Раскідное крэсла.

2. Прызначаны для раскідання чаго-н. (спец.).

Раскідная сеялка.

3. Які робіцца шляхам раскідання, рассейвання.

Раскідное ўнясенне ўгнаенняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскладу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Лёгкі раскладны ложак. Заснула на раскладушцы Наташа, упусціўшы на траву кнігу і звесіўшы руку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскідны́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, які можна раскінуць, раскласці; раскладны. Раскідное крэсла.

2. Спец. Прызначаны для раскідання чаго‑н. Раскідная сеялка.

3. Спец. Які робіцца шляхам раскідання, рассейвання. Раскідная сяўба. Раскідное ўнясенне ўгнаенняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)