раскармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго.

Сытна кормячы, зрабіць тлустым, сытым.

Р. свіней.

|| звар. раскармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца.

|| незак. раско́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскармі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскармлю́ раско́рмім
2-я ас. раско́рміш раско́рміце
3-я ас. раско́рміць раско́рмяць
Прошлы час
м. раскармі́ў раскармі́лі
ж. раскармі́ла
н. раскармі́ла
Загадны лад
2-я ас. раскармі́ раскармі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час раскармі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскармі́ць сов. раскорми́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Сытна, добра кормячы, зрабіць тлустым, сытым. [Кажамяка:] Толькі асушыць балота, тады будзе тваёй птушцы раздолле. Кармі, Васіліса Прохараўна, хоць раскармі сваіх курэй. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́рмліваць гл. раскарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параско́рмліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Раскарміць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскорми́ть сов. раскармі́ць, мног. параско́рмліваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раско́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскарміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параско́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Раскарміць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́рмлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскарміць.

2. у знач. прым. Тоўсты, сыты. Напроці ж Сашкі сам Вэня здаваўся няспрытным і мешкаватым, раскормленым і старым. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)