раскара́чыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскара́чуся раскара́чымся
2-я ас. раскара́чышся раскара́чыцеся
3-я ас. раскара́чыцца раскара́чацца
Прошлы час
м. раскара́чыўся раскара́чыліся
ж. раскара́чылася
н. раскара́чылася
Загадны лад
2-я ас. раскара́чся раскара́чцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час раскара́чыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскара́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Раскарачыць свае ногі. Яшчэ імгненне — і Сцяпан, раскарачыўшыся, прыгнуўшы галаву, стаў ірваць з-за плячэй вінтоўку... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскара́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да раскарачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскірэ́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Тое, што і раскарачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай к — г у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскара́ка — пра чалавека з шырока пастаўленымі нагамі (ТСБМ, Сл. ПЗБ), роскора́ка ’нешта раздвоенае, растапыранае’: роскорака ў граблях (ТС). Сюды ж роскараку́н ’крываногі чалавек’, ро́скарач ’расставіўшы ногі’ (там жа). Параўн. таксама раскірэ́ка ’той, што мае крывыя ногі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), раскіра́ка ’тс’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), разгіра́ка ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. роскаря́ка ’дрэва з раздвоеным ствалом; чалавек, што ходзіць расставіўшы ногі’, раскоряка ’тс’. Відаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад раскара́чыць ’шырока расставіць ногі’, параўн. таксама укр. роскаря́чити ’тс’, славен. razkoračitiраскарачыцца’, razkorak ’шырока пастаўленыя ногі’, што ўзыходзяць да прасл. *korakъ, параўн. кора́к ’крывы корань, корч’ (ТС), роднаснага да *korkъ, гл. крок (параўн. Сной₂, 308). Формы з коранем ‑кір‑ (варыянт ‑ґір‑, гл. Карскі 2-3, 39) маглі ўзнікнуць пад уплывам літ. kereti, keróti ’разрастацца ўшыркі, разгаліноўвацца’, параўн., аднак, і польск. kierz ’куст’, чэш. keř ’тс’, славен. razkrečiti ’стаць уразкрок, пашырыць, расставіць ногі’, што сведчаць пра чаргаванне *kor‑/*ker‑/*kъr‑. Параўн. падобныя адносіны: кірна́ч ’крываногі мужчына’ (Скарбы), гл. кірнаты, літ. kìrna ’корч’. Сюды ж раскара́кі мн. л. ’штаны (у загадцы)’, што ўяўляе дэвербатыў ад раскара́чыць са спецыялізаваным звужэннем семантыкі, абумоўленым энігматычным ужываннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)