дыскрымінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго (што).

Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, пазбавіць (пазбаўляць) раўнапраўя.

|| наз. дыскрыміна́цыя, -і, ж.

Расавая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскрыміна́цыя, ‑і, ж.

Абмежаванне або пазбаўленне правоў, нераўнапраўнае становішча. Расавая дыскрымінацыя.

[Ад лац. discriminatio — адрозненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да расы ​1. Расавыя асаблівасці. Расавая дыскрымінацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́савы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́савы ра́савая ра́савае ра́савыя
Р. ра́савага ра́савай
ра́савае
ра́савага ра́савых
Д. ра́саваму ра́савай ра́саваму ра́савым
В. ра́савы (неадуш.)
ра́савага (адуш.)
ра́савую ра́савае ра́савыя (неадуш.)
ра́савых (адуш.)
Т. ра́савым ра́савай
ра́саваю
ра́савым ра́савымі
М. ра́савым ра́савай ра́савым ра́савых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сегрэга́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Адна з крайніх форм расавай дыскрымінацыі ў буржуазных дзяржавах, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасць, палітыка прымусовага адасаблення нетраў і іншага «каляровага насельніцтва» ад «белых». Расавая сегрэгацыя.

2. Неаднароднасць хімічнага саставу некаторых металічных сплаваў. Сегрэгацыя дамешку сплаву.

[Ад лац. segregatio — аддзяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалавеканенаві́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Уласцівы чалавеканенавісніку; прасякнуты нянавісцю да людзей, чалавецтва. А побач з гэтым вынікалі чарнасоценныя манархічныя саюзы. На паверхню ўсплывалі такія імёны, як Дубровы, Булацаль, Грынгмут, Пурышкевіч і іншыя людскія пацяробкі. Ім была дана поўная свабода ў іх чалавеканенавісніцкай дзейнасці і агітацыі за цара, за прастол і «ісконныя ўстоі» царскага самаўладства. Колас. На ўзбраенні неафашыстаў усё тая ж .. чалавеканенавісніцкая расавая «тэорыя», звярыны шавінізм і нацыяналізм. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)