ра́нне, -я, н.

Тое, што і раніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ра́нне
Р. ра́ння
Д. ра́нню
В. ра́нне
Т. ра́ннем
М. ра́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ра́нне ср., см. ра́ніца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́нне, ‑я, н.

Тое, што і раніца. Ад рання да вечара. □ [Лізавета:] — Я ўчора, пакуль машыну злавіла, выстаяла па шашы цэлае ранне. Чорны. Сонца толькі што ўзышло.. З усіх комінаў белыя слупы дыму валяць. Ранне марознае, празрыстае. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нне-сярэ́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́нне-сярэ́дні ра́нне-сярэ́дняя ра́нне-сярэ́дняе ра́нне-сярэ́днія
Р. ра́нне-сярэ́дняга ра́нне-сярэ́дняй
ра́нне-сярэ́дняе
ра́нне-сярэ́дняга ра́нне-сярэ́дніх
Д. ра́нне-сярэ́дняму ра́нне-сярэ́дняй ра́нне-сярэ́дняму ра́нне-сярэ́днім
В. ра́нне-сярэ́дні (неадуш.)
ра́нне-сярэ́дняга (адуш.)
ра́нне-сярэ́днюю ра́нне-сярэ́дняе ра́нне-сярэ́днія (неадуш.)
ра́нне-сярэ́дніх (адуш.)
Т. ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́дняй
ра́нне-сярэ́дняю
ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́днімі
М. ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́дняй ра́нне-сярэ́днім ра́нне-сярэ́дніх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рання... (гл. ранне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «ранне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр., ранняспелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ранне... (а таксама рання...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «ранні» (у 2 знач.), напр.: раннестаражытны, раннефеадальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ранне... (а таксама рання...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «ранні» (у 2 знач.), напрыклад: раннестаражытны, раннефеадальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рання... (гл. ранне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «ранне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: ранняспелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Шукаць некаторы час. [Штольц:] Адкуль у вас мой ключ ад склепа? Я ранне ўсё яго дарэмна прашукаў. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)