ра́мка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ра́мка |
ра́мкі |
| Р. |
ра́мкі |
ра́мак |
| Д. |
ра́мцы |
ра́мкам |
| В. |
ра́мку |
ра́мкі |
| Т. |
ра́мкай ра́мкаю |
ра́мкамі |
| М. |
ра́мцы |
ра́мках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
1. Невялікая рама (у 2 знач.).
Партрэт у прыгожай рамцы.
2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.
3. толькі мн., чаго; перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.
У рамках канцэртнай праграмы.
4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.
◊
Выйсці за рамкі — перайсці межы чаго-н.
|| прым. ра́мачны, -ая, -ае (у 1, 2 і 4 знач.).
Рамачная антэна.
Р. вулей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́мка в разн. знач. ра́мка, -кі ж.;
ра́мка для фотогра́фии ра́мка для фатагра́фіі;
обвести́ рису́нок ра́мкой абве́сці малю́нак ра́мкай;
ограни́чивать себя́ каки́ми-л. ра́мками абмяжо́ўваць сябе́ які́мі-не́будзь ра́мкамі;
вы́йти из ра́мок перен. вы́йсці з ра́мак;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ра́мка ж., в разн. знач. ра́мка;
р. для фатагра́фіі — ра́мка для фотогра́фии;
абве́сці малю́нак ~кай — обвести́ рису́нок ра́мкой;
абмяжо́ўваць сябе́ які́мі-не́будзь ~камі — ограни́чивать себя́ каки́ми-л. ра́мками;
◊ выхо́дзіць за ~кі — выходи́ть за ра́мки;
трыма́ць у ~ках — держа́ть в ра́мках
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Невялікая рама (у 2 знач.). Партрэт жонкі Івана Ігнатавіча вісеў, нібы абраз, у чырвоным куце хаты, у рамцы пад шклом. Хомчанка. // Графічнае абрамленне тэксту, малюнка. Арнаментальная рамка. Жалобная рамка. // Пра тое, што з’яўляецца абрамленнем чаго‑н. Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч.
2. толькі мн. (ра́мкі, ‑мак); перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што‑н. Жыццё ў ранейшых, дзедаўскіх, рамках здавалася цесным і сумным. Ракітны. Праўда, медыцынская практыка ва ўмовах партызанскага жыцця шмат чаму навучыла.. [Коўбеца], стала больш разнастайнай, выйшла з рамак ранейшай спецыяльнасці. М. Ткачоў. У рамках культурнай праграмы перад удзельнікамі свята выступілі творчыя калектывы, артысты і спартсмены. «Звязда».
3. Тое, што і рама (у 4 знач.). [Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам. Якімовіч.
4. Тэхнічнае прыстасаванне, знешне падобнае на невялікую раму (у 2 знач.). Прыцэльная рамка кулямёта.
•••
Выйсці за рамкі гл. выйсці.
Выйсці з рамак гл. выйсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспарту́, нескл., н.
Спецыяльная кардонная рамка ці падклейка пад фатаграфічны здымак, гравюру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.
1. Тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н., рамка.
Люстэрка ў бляшанай аправе.
Акуляры ў дарагой аправе.
2. перан. Тое, што акружае як рамка.
Возера ў аправе кучаравых кустоў.
3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.
А. абраза.
|| прым. апра́вачны, -ая,-ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аса́да
‘да асаджваць; дзяржанне; рамка; шуфляда’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
аса́да |
аса́ды |
| Р. |
аса́ды |
аса́д |
| Д. |
аса́дзе |
аса́дам |
| В. |
аса́ду |
аса́ды |
| Т. |
аса́дай аса́даю |
аса́дамі |
| М. |
аса́дзе |
аса́дах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
або́йма
‘рамка для патронаў’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
або́йма |
або́ймы |
| Р. |
або́ймы |
або́ймаў |
| Д. |
або́йме |
або́ймам |
| В. |
або́йму |
або́ймы |
| Т. |
або́ймай або́ймаю |
або́ймамі |
| М. |
або́йме |
або́ймах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
аса́да², -ы, ДМ -дзе, ж.
1. гл. асадзіць¹.
2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструментах.
А. малатка.
А. сякеры.
3. Рамка.
Карціна ў дарагой асадзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)