ракі́тнік, -у, м.

Зараснік ракіты, кусты ракіты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ракі́тнік

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ракі́тнік
Р. Ракі́тніка
Д. Ракі́тніку
В. Ракі́тнік
Т. Ракі́тнікам
М. Ракі́тніку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ракі́тнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ракі́тнік
Р. ракі́тніку
Д. ракі́тніку
В. ракі́тнік
Т. ракі́тнікам
М. ракі́тніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ракі́тнік, -ку м. раки́тник; краснота́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ракі́тнік, ‑у, м.

1. Зараснік ракіты, кусты ракіты. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі. Колас.

2. Род кустоў сямейства матыльковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раки́тник ракі́тнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тальни́к м., бот. ракі́тнік, -ку м.; ракі́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскусці́цца, ‑ціцца; зак.

Вырасці кустом, кустамі. Тут жа раскусціліся росныя лісты трыпутніку, а каля паркана выбілася і крапіва. Даніленка. Раскусціўся пры дарозе ракітнік, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрасці́, ‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце; пр. падрос, ‑расла, ‑расло; зак.

Трохі вырасці. — Мамачкі, як загарэў! — задаволена смяялася.. [маці]. — І падрос. Бацька цяпер і не пазнае. Даніленка. Толькі раскусціўся пры дарозе ракітнік, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цянёк, ‑ньку, м.

Зацененае, халаднаватае месца; халадок. Ляжала ў цяньку дварняжка і цікавала вачыма за спакойнымі рухамі дзеда. Лынькоў. Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца. Васілёнак. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)