ра́кавінка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ра́кавінка ра́кавінкі
Р. ра́кавінкі ра́кавінак
Д. ра́кавінцы ра́кавінкам
В. ра́кавінку ра́кавінкі
Т. ра́кавінкай
ра́кавінкаю
ра́кавінкамі
М. ра́кавінцы ра́кавінках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ра́кавінка ж. раку́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́кавінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да ракавіна (у 1, 2 знач.); невялікая ракавіна. Разам з каменьчыкамі пясчанае дно акварыума ўсцілаюць малыя і большыя ракавінкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавіна, -ы, мн. -ы, -він, ж.

1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.

Р. малюска.

2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць ракавіну (у 1 знач.).

Вушная р.

Мыцца над ракавінай.

3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спец.).

Усадачная р.

|| памянш.-ласк. ра́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́кавінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раку́шка ра́кавінка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мулёўка ’дупло’ (петрык., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднасным да яе будзе польск. muleszkaракавінка слімака, выкінутая на бераг мора’, якое Варш. сл. (2, 1067) адносіць да muł ’мул, твань, іл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нка ’скура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynà ’скурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)