раз’я́трываць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раз’я́трываю раз’я́трываем
2-я ас. раз’я́трываеш раз’я́трываеце
3-я ас. раз’я́трывае раз’я́трываюць
Прошлы час
м. раз’я́трываў раз’я́трывалі
ж. раз’я́трывала
н. раз’я́трывала
Загадны лад
2-я ас. раз’я́трывай раз’я́трывайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час раз’я́трываючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раз’я́трываць несов. растравля́ть, береди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раз’я́трываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раз’ятрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’я́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што). Выклікаць у кім-н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць.

2. што. Прычыніць боль, дакрануўшыся да балючага месца; растрывожыць, развярэдзіць.

Р. рану.

|| незак. раз’я́трываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раз’я́трыванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’я́трыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раз’ятрываць — раз’ятрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззу́живать несов., разг.

1. (рану) раздражня́ць, раз’я́трываць; расцве́льваць;

2. перен. (вызывать желание) разахво́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбере́живать несов.

1. (вызывать боль) развярэ́джваць, раздражня́ць, раз’я́трываць, расцве́льваць;

разбере́живать ра́ну развярэ́джваць (раздражня́ць, раз’я́трываць, расцве́льваць) ра́ну;

2. перен. (тревожить, волновать) растрыво́жваць, хвалява́ць;

разбере́живать ду́шу растрыво́жваць (хвалява́ць) душу́;

3. перен. (возбуждать, усиливать) раздражня́ць;

разбере́живать зло́бу раздражня́ць злосць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., каго-што.

1. Прыводзіць у стан трывогі (у 1 знач.), хвалявання.

Трывожыла становішча на фронце.

2. Парушаць спакой каго-, чаго-н., турбаваць.

Не трэба яго т.

3. перан. Бударажыць мінулае, перажытае.

4. Раздражняць, раз’ятрываць.

Т. рану.

|| зак. устрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.), стрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2 знач.) і патрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растравля́ть несов.

1. (вызывать раздражение) раздражня́ць, развярэ́джваць, раз’я́трываць;

2. перен. растрыво́жваць, раздражня́ць, разахво́чваць;

3. (дразнить) прост. раздражня́ць;

4. хим. растраўля́ць, растра́ўліваць; см. растрави́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго-што.

1. Выклікаць трывогу; прыводзяць у стан неспакою. [Надзі] было шкада бацькі, яе трывожыла яго слабае здароўе, што пагаршалася з кожным днём. Шахавец. Сесія не палохала мяне [Стэфу] і не трывожыла: я была ўпэўнена, што добра здам экзамены. Савіцкі. [Сцяпан:] — Мяне асабіста ў першую чаргу трывожыла жніво. Пянкрат. // Парушаць душэўную раўнавагу, хваляваць. Толькі чый гэта, чый гэта погляд Так трывожыць зараз мяне? Азірнуўся — і рыфмы загл[у]хлі: Пекнай пані партрэт на сцяне. Панчанка.

2. Парушаць спакой каго‑, чаго‑н., турбаваць. Цэлы дзень загадчыка трывожылі наведвальнікі. □ Не будзіце, матулі, дачок закаханых, Не трывожце іх светлыя сны. Сняцца ім у рамонкавым звоне паляны, Сняцца зоры на вейках вясны. Жычка. [Тарас:] — Жонку трывожыць не хочацца, яна там працуе, робіць сваю справу. Мікуліч. / Пра вецер, сонца і пад. Звінеў ад жаўранкаў абшар І вецер поля не трывожыў. Астрэйка. // перан. Бударажыць мінулае, перажытае. Толькі навошта трывожыць нядобрыя ўспаміны. Шахавец. А навошта трывожыць ім боль, — Родны іх пахаваны, — Сыпаць горкую соль Успамінаў на свежыя раны? Куляшоў.

3. Раздражняць, раз’ятрываць. Трывожыць рану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)