разро́знены, -ая, -ае.

1. Які не складае камплекта; у якім не хапае асобных частак.

Разрозненыя падшыўкі газет.

2. Пазбаўлены сувязі, адзінства.

Разрозненыя выступленні.

|| наз. разро́зненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разро́знены

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разро́знены разро́зненая разро́зненае разро́зненыя
Р. разро́зненага разро́зненай
разро́зненае
разро́зненага разро́зненых
Д. разро́зненаму разро́зненай разро́зненаму разро́зненым
В. разро́знены (неадуш.)
разро́зненага (адуш.)
разро́зненую разро́зненае разро́зненыя (неадуш.)
разро́зненых (адуш.)
Т. разро́зненым разро́зненай
разро́зненаю
разро́зненым разро́зненымі
М. разро́зненым разро́зненай разро́зненым разро́зненых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разро́знены

прыметнік, адносны

разро́знены разро́зненный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разро́знены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разро́знены разро́зненая разро́зненае разро́зненыя
Р. разро́зненага разро́зненай
разро́зненае
разро́зненага разро́зненых
Д. разро́зненаму разро́зненай разро́зненаму разро́зненым
В. разро́знены (неадуш.)
разро́зненага (адуш.)
разро́зненую разро́зненае разро́зненыя (неадуш.)
разро́зненых (адуш.)
Т. разро́зненым разро́зненай
разро́зненаю
разро́зненым разро́зненымі
М. разро́зненым разро́зненай разро́зненым разро́зненых

Кароткая форма: разро́знена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разро́знены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрозніць.

2. у знач. прым. Які не складае камплекта; у якім не хапае асобных частак. Разрозненая мэбля. □ Былі тут [на стэлажы], акрамя разрозненых (ад 17 да 25‑га) тамоў Леніна, выбраныя творы Фрунзе, Брэм — «Жыццё жывёл», «Жыццё птушак» і «Звяры лесу». Чыгрынаў. Чалавечак глядзеў на яго звысоку, нібы гэта ён, Алесь, гандляваў .. старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы». Караткевіч.

3. у знач. прым. Пазбаўлены сувязі, адзінства. — З усіх сіл стрымліваць сялянскія выступленні, калі яны будуць, — змрочна сказаў Кастусь. — Не час для крыві. Дый потым, якая з іх карысць, з разрозненых? Караткевіч. // Адзінкавы, асобны. Разрозненыя гукі. □ Ранішняя сінь застала ў бязмежным небе разрозненыя кучкі хмарак. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разро́зненный разро́знены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарашо́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Разрознены, не звязаны ў плыты, шарашом. Шарашовы сплаў лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзны ’свабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźny ’свабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. los ’свабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. los ’свабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)