разрадзі́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
разраджу́ |
разрадзі́м |
| 2-я ас. |
разрадзі́ш |
разрадзіце́ |
| 3-я ас. |
разрадзі́ць |
разрадзя́ць |
| Прошлы час |
| м. |
разрадзі́ў |
разрадзі́лі |
| ж. |
разрадзі́ла |
| н. |
разрадзі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
разрадзі́ |
разрадзі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
разрадзі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
разрадзі́ць, -раджу́, -ра́дзіш, -ра́дзіць; -ра́джаны; зак., што.
1. Выняць зарад (з агнястрэльнай зброі).
Р. гранату.
2. Пазбавіць электрычнага зараду.
Р. акумулятар.
3. перан. Ліквідаваць напружанасць, аслабіць сілу праяўлення чаго-н.
Р. атмасферу ў сям’і.
|| незак. разраджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. разра́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. і разра́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).
|| прым. разра́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разрадзі́ць сов., в разн. знач. разряди́ть;
р. вінто́ўку — разряди́ть винто́вку;
р. напру́жаную атмасфе́ру — разряди́ть напряжённую атмосфе́ру
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разрадзі́ць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што.
1. Выняць зарад (з агнястрэльнай зброі). Загадаўшы малому адысці ,.. [бацька] асцярожна разрадзіў .. [гранату], разабраў на дробныя часткі, а запал закапаў у зямлю. Мележ. Бомба не ўварвалася. Праз гадзіну яе разрадзілі сапёры, якіх выклікалі з горада. Шамякін. // Вызваліць зброю ад зарада, патрона і пад., стрэліўшы з яе. [Сяргей] толькі памятаў, што амаль увесь дыск свайго аўтамата разрадзіў у легкавую машыну, і яна загарэлася высокім полымем. Шахавец.
2. Пазбавіць электрычнага зараду (якое‑н. цела, прыбор). Разрадзіць акумулятар.
3. перан. Ліквідаваць напружанасць, аслабіць сілу дзеяння, праяўлення чаго‑н. Разрадзіць міжнародную напружанасць. Разрадзіць атмасферу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разра́д² гл. разрадзіць, разрадзіцца¹.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разряди́тьI сов., в разн. знач. разрадзі́ць;
разряди́ть ми́ну разрадзі́ць мі́ну;
разряди́ть аккумуля́тор разрадзі́ць акумуля́тар;
разряди́ть атмосфе́ру разрадзі́ць атмасфе́ру.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разраджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разрадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разра́джаны в разн. знач. разряжённый; см. разрадзі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разраджа́ць несов., в разн. знач. разряжа́ть; см. разрадзі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разра́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрадзіць.
2. у знач. прым. З вынятым зарадам (пра агнястрэльную зброю). Іван дае .. [Віцю] патрымаць вінтоўку. Праўда, разраджаную, бо баба і цётка Вольга жахаюцца, каб чаго кі выйшла. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)