разня́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
разні́мецца |
разня́муцца |
| Прошлы час |
| м. |
разня́ўся |
разня́ліся |
| ж. |
разня́лася |
| н. |
разня́лася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
разня́ўшыся |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
разня́цца сов. разня́ться; (о челюстях) разжа́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разня́цца, ‑німецца; зак.
1. Аддзяліцца, адарвацца адзін ад другога; раз’яднацца. Пальцы Лёдзіны неўзабаве разняліся. Яна выпусціла Юркавы валасы. Карпаў. Гаспадыня перавяла позірк на акно, за якім ліў дождж, і вусны яе разняліся. — Добры дзень! Лупсякоў.
2. Раскінуцца дзе‑н., заняўшы сабой вялікую прастору; распасцерціся. Дарога вывела іх .. пад самую хату Канцавенькага, над якой разнялася выносістая ралаватая старадрэвіна. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разня́ться разг. разня́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расшчамі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́міцца; зак.
Разняцца, расшчапіцца (пра што-н. сашчэмленае).
Пальцы расшчаміліся.
|| незак. расшчамля́цца, -я́ецца і расшчэ́млівацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскамячы́цца, ‑мечыцца; зак.
Разняцца. расшчаміцца, расціснуцца (пераважна пра кулак).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разніма́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разняцца.
2. Зал. да разнімаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшпілі́цца, ‑шпіліцца; зак.
Стаць непрышпіленым; расшпіліцца. Каўнер адшпіліўся. // Выпасці з пятлі; разняцца. Гузік адшпіліўся. Кнопка адшпілілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расти́снуться расці́снуцца, разня́цца, растулі́цца;
зу́бы расти́снулись зу́бы расці́снуліся (разнялі́ся, растулі́ліся).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разжа́ться
1. (о кулаке) расці́снуцца, раскамячы́цца, разня́цца;
2. (о зубах) расшчапі́цца, разня́цца; (о губах) растулі́цца;
3. (о пружине и т. п.) распусці́цца, адпусці́цца, пасла́біцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)