разно́счык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. разно́счык разно́счыкі
Р. разно́счыка разно́счыкаў
Д. разно́счыку разно́счыкам
В. разно́счыка разно́счыкаў
Т. разно́счыкам разно́счыкамі
М. разно́счыку разно́счыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разно́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто займаецца разноскай, дастаўкай чаго-н.

Р. піцы.

2. чаго. Той, хто з’яўляецца распаўсюджвальнікам чаго-н.

Р. інфекцыі.

|| ж. разно́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разно́счык м. разно́счик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разно́счык, ‑а, м.

1. Той, хто разносіць што‑н. У турме быў устаноўлены штат арыштантаў: разносчыкаў хлеба, кіпню і гарачай стравы ў абед. Колас. — Эх, і патурыў .. [афіцэр] нас з Санькам са двара, беглі — спыніцца не маглі. Казаў, і нас зараз жа забярэ, як разносчыкаў хваробы. Сяркоў.

2. Прадавец, які вядзе гандаль уразнос. Разносчык марожанага. □ У гэтым хоры размаітых галасоў асабліва вылучаліся настойлівыя выкрыкі разносчыкаў і ўладальнікаў тых гандлёвых «стацыянараў», якія называюцца разваламі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разно́счик разно́счык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разно́счыца, ‑ы, ж.

Жан. да разносчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паштальён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Разносчык пошты, карэспандэнцыі па адрасах.

|| ж. паштальёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (разм.).

|| прым. паштальёнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)