разнабо́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. разнабо́й
Р. разнабо́ю
Д. разнабо́ю
В. разнабо́й
Т. разнабо́ем
М. разнабо́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разнабо́й, -ю, м.

Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чымн.

Ліквідаваць р. у працы.

Р. у правапісе.

|| прым. разнабо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнабо́й, -бо́ю м. разнобо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разнабо́й, ‑ю, м.

Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чым‑н. Разнабой у пастаноўцы націску. Разнабой у датаванні. □ — Зайдзі на нашу ферму і паглядзі, колькі там усякіх парод? Да дзесятка налічыш, — самы што ні на ёсць разнабой. Кулакоўскі. Прапусціўшы па чарцы, у разнабой загаманілі за сталамі жанкі і мужчыны, зноў заспявалі дзяўчаты. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнобо́й разг. разнабо́й, -бо́ю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)