Разме́ткі ’расліна свінакроп, Spergula’ (Кіс.). Ад рус. размета́ть ’раскідаць’. Матывацыяй паслужыў знешні выгляд расліны — распасцёртыя па зямлі сцяблы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разме́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. разме́тка
Р. разме́ткі
Д. разме́тцы
В. разме́тку
Т. разме́ткай
разме́ткаю
М. разме́тцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ке́рнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слясарны інструмент у выглядзе стальнога стрыжня з загартаваным канічным вастрыём, які ўжыв. для разметкі дэталей.

|| прым. ке́рнерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разметкі (у 1 знач.), прызначаны для яе. Разметачныя работы. Разметачны цыркуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)