размеркава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. размеркава́нне
Р. размеркава́ння
Д. размеркава́нню
В. размеркава́нне
Т. размеркава́ннем
М. размеркава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размеркава́нне ср.

1. распределе́ние; развёрстка ж.;

2. расположе́ние, размеще́ние;

1, 2 см. размеркава́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размеркава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размеркаваць, размеркавацца.

2. Спец. Працэс размяшчэння, раздзялення гатовага прадукта ў грамадстве, які вызначаецца вытворчымі адносінамі. Пры сацыялізме прынцыпам размеркавання з’яўляецца «ад кожнага па здольнасці, кожнаму — па яго працы». «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размярко́ўванне, -я, н.

|| наз. размеркава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распределе́ние в разн. знач. размеркава́нне, -ння ср.;

распределе́ние дохо́дов размеркава́нне дахо́даў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяльба́, -ы́, ж.

Падзел, размеркаванне.

Д. здабычы.

Д. маёмасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубрыка́цыя, -і, ж. (спец.).

Размеркаванне па рубрыках (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развёрстка, -і, ДМ -тцы, ж.

Планавае размеркаванне каго-, чаго-н.

Р. спецыялістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разво́д², -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Агляд і размеркаванне па пастах падраздзяленняў, прызначаных у каравул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развёрстка ж. развёрстка, -кі ж.; размеркава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)