2.Спец. Працэс размяшчэння, раздзялення гатовага прадукта ў грамадстве, які вызначаецца вытворчымі адносінамі. Пры сацыялізме прынцыпам размеркавання з’яўляецца «ад кожнага па здольнасці, кожнаму — па яго працы».«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Размеркаванне (у мовазнаўстве), гл. Дыстрыбуцыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Размеркаванне (у тэорыі імавернасцей) 8/75; 9/72
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Размеркаванне 3/206; 9/71—72; 10/484; 11/413
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
размеркава́ннен.
1. Vertéilung f -, -en; Éinteilung f - (дзяленне); Zúteilung f - (раздача);
размеркава́нне абавя́зкаўÁufgabenverteilung f;
размеркава́нне по́пытуэк. Náchfrageverteilung f -;
размеркава́нне тава́раўкамерц. das Disponíeren von Wáren;
2. (спецыялістаў) Éinsatz m -es, -sätze; Éingliederung f - (уключэнне ў склад чаго-н.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РАЗМЕРКАВА́ННЕімавернасцей,
адно з асн. паняццяў тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыкі.
Р. імавернасцей дыскрэтнай выпадковай велічыні X, магчымыя значэнні x1, x2, ... xi, ... якой утвараюць канечную ці злічоную паслядоўнасць. задаецца адпаведнымі ім імавернасцямі p1, p2, ... pi, ... (усе p, дадатныя і іх сума роўная 1), напр., бінаміяльнае размеркаванне, Пуасона размеркаванне. Для неперарыўнага Р. існуе неадмоўная функцыя p(x) (шчыльнасць імавернасці), такая, што
, і пападанне выпадковай велічыні ў зададзены інтэрвал значэнняў [a,b] задаецца імавернасцю
, напр., Максвела размеркаванне, нармальнае размеркаванне. У агульным выпадку Р. — сапраўдная неадмоўная функцыя на класе падмностваў (падзей), які мае пустое мноства і замкнуты адносна тэарэтыка-мноставых аперацый дапаўнення і злічонага перасячэння:
, дзе 0 ≤ p(A) ≤ 1 і калі Ai∩Aj=∅ пры i≠j. Гл. таксама Сінгулярнае размеркаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
стадыя ўзнаўлення грамадскага прадукту, якая злучае спажыванне і вытв-сць. Характар і формы Р. вызначаюцца сістэмай грамадскіх адносін і залежаць ад уласнасці на сродкі вытв-сці. Ва ўмовах рыначнай эканомікі Р. ажыццяўляецца ў сферы абарачэння. У працэсе Р. матэрыяльныя, фін. і прац. рэсурсы накіроўваюцца па галінах эканомікі, прадпрыемствах і эканам. рэгіёнах. Для павышэння эфектыўнасці Р. патрэбна ўстойлівае забеспячэнне збалансаванасці паміж грашовымі даходамі насельніцтва і іх пакрыццём таварамі і паслугамі.