размачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак., што.

Намачыўшы, зрабіць мяккім, разбухлым.

Р. сухары.

Размачыць лік (разм.) — адкрыць лік (у спартыўнай гульні).

|| незак. размо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размо́чванне, -я, н. і размо́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размачы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размачу́ размо́чым
2-я ас. размо́чыш размо́чыце
3-я ас. размо́чыць размо́чаць
Прошлы час
м. размачы́ў размачы́лі
ж. размачы́ла
н. размачы́ла
Загадны лад
2-я ас. размачы́ размачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час размачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

размачы́ць сов. размочи́ть;

р. сухары́ — размочи́ть сухари́;

р. лікспорт., разг. размочи́ть счёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.

Намачыўшы, зрабіць мяккім, разбухлым. Размачыць сухар. □ З лагчыны дыхнуў вецер — запахла прэлым леташнім лісцем, яго размачыў дождж, распарыў. Пташнікаў. Заліўны дождж.. размачыў поле, і футбалістам гуляць стала коўзка. Сабаленка.

•••

Размачыць лік — адкрыць лік (у спартыўнай гульні).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́чванне гл. размачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размо́чваць гл. размачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размо́чка гл. размачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразмо́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Размачыць усё, многае.

П. сухары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размочи́ть сов. размачы́ць, мног. паразмо́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размо́чаны размо́ченный; см. размачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)