размата́ць² гл. матаць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Развіць, раскруціць што-н. зматанае; зняць з таго, на што было наматана.

Р. вуду.

Разматаць клубок — высветліць, разблытаць якую-н. складаную, заблытаную справу.

|| незак. размо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размо́тванне, -я, н. і размо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размата́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размата́ю размата́ем
2-я ас. размата́еш размата́еце
3-я ас. размата́е размата́юць
Прошлы час
м. размата́ў размата́лі
ж. размата́ла
н. размата́ла
Загадны лад
2-я ас. размата́й размата́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час размата́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размата́ць I сов. размота́ть;

р. клубо́к — размота́ть клубо́к

размата́ць II сов., разг. размота́ть, растра́тить;

р. гро́шы — размота́ть (растра́тить) де́ньги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развіць, раскруціць што‑н. зматанае; зняць з таго, на што было наматана. Разматаць вуду. □ Нарыхтаваліся закінуць невад у новую тоню, разматалі яго, цягнуць, каб закінуць. Колас. [Галіна] нічога не адказала на .. Панасавы словы, а разматала хустку, скінула кажух і адышла ад печы. Галавач. // Вызваліць што‑н. ад таго, чым яно было заматана. Разматаць шыю. □ Калі .. [Сашку] разматалі галаву, дык сапраўды на яго страшна было глядзець. Машара.

•••

Разматаць клубок — высветліць, разблытаць якую‑н. складаную, заблытаную справу.

размата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Растраціць, распусціць, праматаць. Разматаць грошы. □ [Журавінка:] — Я яго [калгас] арганізоўваў, я яго рабіў, а Конан разматаць прыйшоў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мата́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (разм.).

Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.

|| зак. прамата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і размата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. мата́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размо́тванне гл. разматаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размо́тваць гл. разматаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размо́тка гл. разматаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размота́тьII сов., прост. размата́ць, разманта́чыць; змарнатра́віць;

размота́ть де́ньги размата́ць (разманта́чыць) гро́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)