размата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Развіць, раскруціць што-н. зматанае; зняць з таго, на што было наматана.

Р. вуду.

Разматаць клубок — высветліць, разблытаць якую-н. складаную, заблытаную справу.

|| незак. размо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размо́тванне, -я, н. і размо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)