размаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -ро́жаны; зак., каго-што.

1. Вывесці з замарожанага стану, даць магчымасць адтаць чаму-н.

Р. халадзільнік.

2. перан. Зноў пусціць у абарот, у эксплуатацыю (сродкі, запасы сыравіны і пад.).

Р. крэдыты.

|| незак. размаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размаро́зіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размаро́жу размаро́зім
2-я ас. размаро́зіш размаро́зіце
3-я ас. размаро́зіць размаро́зяць
Прошлы час
м. размаро́зіў размаро́зілі
ж. размаро́зіла
н. размаро́зіла
Загадны лад
2-я ас. размаро́зь размаро́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час размаро́зіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

размаро́зіць сов., в разн. знач. разморо́зить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.

1. Вывесці з замарожанага стану, даць магчымасць адтаць чаму‑н. Размарозіць ягады. Размарозіць халадзільнік.

2. перан. Зноў пусціць у абарот, у эксплуатацыю (сродкі, запасы сыравіны і пад.). Размарозіць крэдыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разморо́зить сов., в разн. знач. размаро́зіць;

разморо́зить мя́со размаро́зіць мя́са;

разморо́зить радиа́тор размаро́зіць радыя́тар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размарозіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размарозіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размаро́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размарожваць — размарозіць і размарожвацца — размарозіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адта́яць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́й; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць.

Замарожанае мяса адтаяла.

2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць.

А. мёрзлыя яблыкі.

А. халадзільнік.

|| незак. адта́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адта́яць, ‑таю, ‑таеш, ‑тае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць. Вокны ў карчме адтаялі, і за імі відаць было, як застыў на дрэвах пушысты некрануты іней. Пестрак.

2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць. Адтаяць мяса. Адтаяць халадзільнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)