размалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.
1. Пакрыць рознымі, звычайна каляровымі фарбамі.
Р. талерку.
2. перан. Нарабіць сінякоў каму-н. (разм.).
Размалявалі твар у бойцы.
3. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго-н.
Ён умеў р. самую звычайную гісторыю.
|| незак. размалёўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. размалёўванне, -я, н. і размалёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
размалява́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
размалю́ю |
размалю́ем |
| 2-я ас. |
размалю́еш |
размалю́еце |
| 3-я ас. |
размалю́е |
размалю́юць |
| Прошлы час |
| м. |
размалява́ў |
размалява́лі |
| ж. |
размалява́ла |
| н. |
размалява́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
размалю́й |
размалю́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
размалява́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
размалява́ць сов.
1. (разноцветными красками) раскра́сить; (карандашом) разрисова́ть;
2. (стены, потолок) расписа́ть;
3. разг., пренебр. размалева́ть;
р. твар — размалева́ть лицо́;
4. перен. (приукрасить) расписа́ть;
ён так ~ва́ў свае́ по́спехі! — он так расписа́л свои́ успе́хи!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
размалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Пакрыць рознымі, звычайна яркімі, фарбамі; упрыгожыць, намаляваўшы ўзор, арнамент і пад. Размаляваць вазу. Размаляваць сувенірную талерку. □ Калоны некалі былі белыя. У вайну іх размалявалі зялёнымі і чорнымі пісягамі маскіроўкі. Савіцкі. / у перан. ужыв. Я.. загледзеўся .. на залатыя ўзоры, якімі размалявала сонца ствалы дрэў, кусты і леташні сівец. Ляўданскі. // Разм. Ярка і груба нафарбаваць; нагрыміраваць твар. // Зрабіць сатырычны, карыкатурны малюнак на якую‑н. тэму. Калі яго размалявалі ў газеце, усе мужчыны смяяліся, а Дзіма надзьмуўся, некуды схаваўся і нават абедаць не прыйшоў. Даніленка. // Разм. Нарабіць сінякоў каму‑н. [Міхаіл Пятровіч:] — Ну і размалявалі цябе... Цяпер мне зразумела, чаму жаўтуха. Цябе, хлопча, білі, дык білі, не шкадуючы... С. Александровіч. «Нябось не прызнаецца ёй, хто яго так размаляваў!» — адзначыў сам сабе: мне вельмі хацелася, каб паненка даведалася, што менавіта я аддубасіў так яе прыяцеля!» Карпюк.
2. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго‑н. Кудрынскі мог цікава размаляваць самую [непрыглядную] рэч, яна набывала асаблівае хараство ў слухачоў. Лужанін. Слесар з суседняга ўчастка гаварыў: «Душу мне пячэ гэта паперка. Паўтары нормы даў, размалявалі, распісалі. А мне сорамна людзям у вочы глядзець». Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразмалёўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Размаляваць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
размалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да размаляваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пораскра́сить сов., разг. паразмалёўваць, размалява́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскра́сить сов. размалява́ць, мног. паразмалёўваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паразмалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Размаляваць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размалева́ть сов., разг. размалява́ць, мног. паразмалёўваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)