разлё́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. разлё́т
Р. разлё́ту
Д. разлё́ту
В. разлё́т
Т. разлё́там
М. разлё́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разлёт, -у, М -лёце, м.

1. гл. разляцецца.

2. Адлёт птушак у цёплыя краіны.

Р. птушак.

3. Контур, абрысы чаго-н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў.

Р. броваў.

4. Разгон, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім палётам, рухам.

Ударыцца з разлёту.

|| прым. разлётны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлёт, -ту м. разлёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлёт

1. (действие) разлёт, -ту м.;

2. (приобретённая сила) разлёт, -ту м., разго́н, -ну м.;

уда́риться с разлёту уда́рыцца з разлёту (разго́ну).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разлятацца ​1 (у 1 знач.) — разляціцца (у 1 знач.). // Контур, абрысы чаго‑н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў. Разлёт броваў.

2. Палёт, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім налётам, рухам. З разлёту .. [вятры] білі ў стромкі бераг, выстрыгалі барханы. Ракітны. З разлёту .. [танк] зрабіў круты круг. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разляце́цца, -лячу́ся, -ляці́шся, -ляці́цца; -ляці́мся, -леціце́ся, -ляця́цца; -ляці́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паляцець у розныя бакі.

Птушкі разляцеліся.

2. перан. Раз’ехацца ў розныя бакі, па розных месцах.

Дзеці выраслі і разляцеліся з роднага дому.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разбіцца, распасціся на часткі, кавалкі ад удару, узрыву.

Талерка разляцелася ўшчэнт.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, аказацца нерэальным (разм.).

Усе мае мары разляцеліся.

5. У палёце або на бягу набраць вялікую хуткасць (разм.).

Ён так разляцеўся, што не дагнаць.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца вядомым многім.

Па вёсцы хутка разляцеліся чуткі.

|| незак. разлята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разлёт, -у, М -лёце, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разлётны ’імклівы, моцны’ (Сцяшк.), разлёт ’рух з паступова нарастаючай хуткасцю’, разлётацца ’палётаць’ (ТСБМ), рус. дыял. разлётный ’які можа, умее лётаць’. Ад раз- і лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)