раззбро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., каго-што.

1. Адабраць у каго-н. зброю, пазбавіць сродкаў узбраення.

Р. палонных.

2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца, пярэчыць і пад.

Ідэйна р. праціўніка.

|| незак. раззбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раззбро́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззбро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раззбро́ю раззбро́ім
2-я ас. раззбро́іш раззбро́іце
3-я ас. раззбро́іць раззбро́яць
Прошлы час
м. раззбро́іў раззбро́ілі
ж. раззбро́іла
н. раззбро́іла
Загадны лад
2-я ас. раззбро́й раззбро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час раззбро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раззбро́іць сов., прям., перен. разоружи́ть;

р. полк — разоружи́ть полк;

р. ідэ́йна — разоружи́ть иде́йно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззбро́іць, ‑рою, ‑роіш, ‑роіць; зак., каго-што.

1. Адабраць у каго‑н. зброю; пазбавіць каго‑, што‑н. сродкаў узбраення. Адна з такіх успрынятых па-рознаму вестак была весць аб тым, што грамада арыштаваных сялян раззброіла польскі канвой і разбеглася па лясах. Колас.

2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца, пярэчыць і пад.; уціхамірыць. Непадроблены тон .. голасу [трэнера] мяне раззброіў, і я, забыўся на абразы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разоружи́ть сов., прям., перен. раззбро́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раззброіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмілітарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Раззброіць (раззбройваць) дзяржаву, забараніўшы мець ваенную прамысловасць, умацоўваць якую-н. тэрыторыю і трымаць на ёй узброеныя сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззбро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раззброіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззбрае́нне ср. разоруже́ние; см. раззбро́іць, раззбро́іцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззбро́ены прям., перен. разоружённый; см. раззбро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)