раззбро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., каго-што.

1. Адабраць у каго-н. зброю, пазбавіць сродкаў узбраення.

Р. палонных.

2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца, пярэчыць і пад.

Ідэйна р. праціўніка.

|| незак. раззбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раззбро́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)