раздзе́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раздзе́нуся раздзе́немся
2-я ас. раздзе́нешся раздзе́нецеся
3-я ас. раздзе́нецца раздзе́нуцца
Прошлы час
м. раздзе́ўся раздзе́ліся
ж. раздзе́лася
н. раздзе́лася
Загадны лад
2-я ас. раздзе́нься раздзе́ньцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час раздзе́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раздзе́цца сов. разде́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.

Зняць з сябе адзенне. [Люба] раздзелася, легла ў свежую пасцель, і сапраўды-такі ніколі большай асалоды яна не перажывала. Чорны. // Распрануцца. — Раздзеньцеся ў пакоі, — папярэдзіла .. [Ліба] гасцей. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; -дзе́ты; зак., каго-што.

Зняць з каго-н. адзенне.

Р. дзіця.

|| незак. раздзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і (радзей) -дзяю́, -дзяе́ш, -дзяе́; -дзяём, -дзеяце́, -дзяю́ць.

|| звар. раздзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; незак. раздзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і (радзей) -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца.

|| наз. раздзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параздзява́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Раздзецца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параздзява́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Раздзецца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздзяваць — раздзець і раздзявацца — раздзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разде́ться раздзе́цца, мног. параздзява́цца; распрану́цца, мног. параспрана́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзява́цца несов., возвр., страд. раздева́ться; см. раздзе́цца, раздзява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

донага́ нареч., разг. дагала́;

разде́ться донага́ раздзе́цца дагала́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)