раздзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; -дзе́ты; зак., каго-што.

Зняць з каго-н. адзенне.

Р. дзіця.

|| незак. раздзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і (радзей) -дзяю́, -дзяе́ш, -дзяе́; -дзяём, -дзеяце́, -дзяю́ць.

|| звар. раздзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; незак. раздзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і (радзей) -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца.

|| наз. раздзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)