разгу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Павольна, не спяшаючыся, гуляць, хадзіць для адпачынку.

Р. у парку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгу́льваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разгу́льваю разгу́льваем
2-я ас. разгу́льваеш разгу́льваеце
3-я ас. разгу́львае разгу́льваюць
Прошлы час
м. разгу́льваў разгу́львалі
ж. разгу́львала
н. разгу́львала
Загадны лад
2-я ас. разгу́львай разгу́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час разгу́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгу́льваць несов., разг.

1. разгу́ливать;

р. па ву́ліцы — разгу́ливать по у́лице;

2. (развлекать) разгу́ливать;

р. дзіця́ — разгу́ливать ребёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Павольна, не спяшаючы гуляць, хадзіць для адпачынку, забавы. — Глядзі ж ты, Матрона, не вельмі па вуліцах вечарамі разгульвай, — сказаў, прыпыніўшыся, Іван. Колас. Бачыцца Валянціне, быццам маці бяжыць з-за пагорка, махае рукою, здалёк крычыць, каб не разгульвала, не распявала тут на ўлонні, а брала кошык ды ў лес — па грыбы, ягады. Мыслівец. // Перамяшчацца свабодна, у любым напрамку. Цёмнарусы Кастусь, якому зараз, са студзеня месяца, ішоў дваццаць шосты год, мог спакойна разгульваць пад носам у самых спрытных жандараў. Якімовіч. / Пра з’явы прыроды. Па вуліцах горада разгульвалі вятры, прыносячы з сабою дзівосныя пахі квітнеючых садоў. Гурскі. // Свабодна дзейнічаць, займацца разгулам і разбоем. Петрусю давялося некалькі разоў выязджаць у начныя засады, дзе разгульвалі бандыты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́ливать несов., разг. разгу́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгу́львацца несов.

1. в разн. знач. разы́грываться;

2. страд. разы́грываться; см. разгу́льваць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)