разгу́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. разгу́л
Р. разгу́лу
Д. разгу́лу
В. разгу́л
Т. разгу́лам
М. разгу́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разгу́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго-н.

Р. шавінізму.

Р. мяцеліцы.

2. Нястрымнае п’янства, папойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгу́л, -лу м., в разн. знач. разгу́л;

п’я́ны р. — пья́ный разгу́л;

р. рэа́кцыіразгу́л реа́кции;

р. ве́труразгу́л ве́тра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгу́л прям., перен. разгу́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгу́л, ‑у, м.

1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго‑н. Разгул рэакцыі. □ О, колькі гэтая сям’я пагаравала ў часы бандыцкага разгулу, колькі начэй прасядзела гэта Малка з малымі дзецьмі ў гушчары азёрнага чароту. Сташэўскі.

2. Нястрымнае, буйна-вясёлае правядзенне часу; п’янства, папойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́баш, -у, м.

У сярэдневяковых павер’ях: начное зборышча і разгул ведзьмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгу́лле, ‑я, н.

Разм. Разгул. Разгулле буйнае мяцеліц, прастор аснежаных палёў, нямая ціш сцюдзёнай белі паміж аснежаных кустоў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баль, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Вечар з танцамі і забавамі.

Выпускны б.

2. Вялікі званы абед.

3. перан. Нястомны разгул чаго-н. (рэакцыі, ваеншчыны і пад.).

Баль-маскарад — касцюміраваны вечар з танцамі.

|| прым. ба́льны, -ая, -ае.

Бальныя танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Га́йда! выклічнік (БРС, Яруш.), гайда́ (Касп., Нас., Сцяшк., Ант.). Рус. айда́, гайда́, укр. гайда́. Запазычанне з цюрк. моў: тат. aida, äidä. Ёсць і ў іншых слав. мовах. Гл. Фасмер, 1, 64; Корш., AfslPh, IX, 500; Локач, 61. Памылкова Брукнер (170), здаецца, не лічыў hajda запазычаннем. У нас адзначана гайда́разгул’, што, відавочна, з’яўляецца пераносным, метафарычным ужываннем слова гайда́ як выклічніка. Параўн. у Федар. (4, 98): «на дзень гайды́, а на век беды». Ад гайда́разгул’ утворан дзеяслоў гайда́чыць ’весці разгульнае, бестурботнае жыццё’ (Нас.). Параўн. і ўкр. га́йда ’вісус, гарэза’.

Гайда́разгул’ (Нас.). Гл. гайда!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кутня́ ’шум, разгул’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. кутить ’гуляць’. Заходнеславянскія адпаведнасці да рускага слова семантычна далёкія. У рус. літ. мову слова трапіла з паўн.-рус. гаворак. У XVIII ст. і адсюль распаўсюдзілася на сумежную тэрыторыю (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)