Га́йда! выклічнік (БРС, Яруш.), гайда́ (Касп., Нас., Сцяшк., Ант.). Рус. айда́, гайда́, укр. гайда́. Запазычанне з цюрк. моў: тат. aida, äidä. Ёсць і ў іншых слав. мовах. Гл. Фасмер, 1, 64; Корш., AfslPh, IX, 500; Локач, 61. Памылкова Брукнер (170), здаецца, не лічыў hajda запазычаннем. У нас адзначана гайда́ ’разгул’, што, відавочна, з’яўляецца пераносным, метафарычным ужываннем слова гайда́ як выклічніка. Параўн. у Федар. (4, 98): «на дзень гайды́, а на век беды». Ад гайда́ ’разгул’ утворан дзеяслоў гайда́чыць ’весці разгульнае, бестурботнае жыццё’ (Нас.). Параўн. і ўкр. га́йда ’вісус, гарэза’.

Гайда́ ’разгул’ (Нас.). Гл. гайда!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)